Full-text resources of CEJSH and other databases are now available in the new Library of Science.
Visit https://bibliotekanauki.pl

PL EN


2013 | 2(2) | 49-54

Article title

Увядзенне ў часопіс «Рэлігійная і сакральная паэзія» (2)

Content

Title variants

Languages of publication

BE

Abstracts

Слава Ісусу Хрысту! Ды дабраславіць Bас Бог! Laudetur Jesus Christus! Benefaciat vobis Deus! Ἐυλογήμενος ὁ Ἰησοῦς Χριστὸς! Ὁ Θεός ὑμᾶς αὐτούς ἐυλογεῖ! Сардэчна вітаем на старонцы інтэрнэт-сэрвісу міжнароднага навуковага часопісу «Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly of Religion, Culture and Education» («Рэлігійная і сакральная паэзія: міжнародны штоквартальнік рэлігіі, культуры і адукацыі». Гэта навуковае перыядычнае выданне (як плануецца, выданне будзе выходзіць штоквартал), якое мае міждысцыплінарны характар, аднак канцэнтруе ўвагу на праблематыцы хрысціянскай рэлігійнай і сакральнай паэзіі ў розных аспектах: тэалагічным, філасофскім, літаратуразнаўчым, мовазнаўчым, культуралагічным, педагагічным, псіхалагічным і гісторыяграфічным. Шматдысцыплінарны, культурна-адукацыйны профіль часопіса дае магчымасць прадстаўлення на яго старонках навуковай тэорыі і разважанняў наконт біблійнай паэзіі, сакральнай (літургічнай) паэзіі, рэлігійнай паэзіі, якая прысутнічае ў хрысціянскай традыцыі многіх народаў ад старажытных часоў, праз сярэднія вякі, навейшыя часы і да сучаснасці (у тым ліку хрысціянскія матывы ў паэзіі). Каталіцкая (рымска-каталіцкая, грэцка-каталіцкая і іншыя), праваслаўная і пратэстанцкая традыцыі ў рэлігійнай паэзіі ўтвараюць разам агульную спадчыну хрысціянскай паэзіі Еўропы, якой мы жадаем узаемна узбагачацца. Хрысціянская паэтычная культура даследуецца навукоўцамі розных краін у розных аспектах, з думкай аб пошуку праўды, якую класічна разумеюць як адпаведнасць пазнання і рэчаіснасці. Праўда, Дабро, Прыгажосць, Святасць з’яўляюцца, такім чынам, прадметам нашых даследаванняў. Тэксты, якія мы публікуем, тэматычна ахопліваюць навуку аб чалавеку (асоба творцы і асоба адрасата рэлігійнай паэзіі) і яго думкі ў выглядзе рэлігійнай паэтычнай творчасці. Мы даём магчымасць прэзентаваць вынікі навуковых даследаванняў феномена рэлігійнай і сакральнай паэзіі прадстаўнікам розных навук. Асабліва ў адносінах да рэлігійнай і сакральнай паэзіі цікавяць нас кожны раз, між іншым, пытанні, якія даследуюцца такімі навукамі (або раздзеламі навук), як: 1) тэалогія, асабліва тэалогія біблійная (біблістыка, якая звяртаецца, напрыклад, да Псалмаў, гімнаў, Плачу Ераміі, паэтычных аспектаў Бібліі) i літургіка (тэалогія літургіі, тэалогія культу), 2) філасофія, асабліва мастацкая філасофія рэлігійнай паэзіі, эстэтыка літаратуры, аксіялогія літаратуры, філасофія паэзіі, а шырэй – філасофія культуры, філасофія выхавання, тэорыя камунікацыі, 3) літаратуразнаўства, асабліва гісторыя і тэорыя літаратуры і параўнальнае літаратуразнаўства ўсіх еўрапейскіх літаратур (рэлігійная і сакральная паэзія ў Еўропе, асабліва Цэнтральнай), 4) мовазнаўства, асабліва славянскіх народаў (мова рэлігійнай і сакральнай паэзіі), 5) славістыка, асабліва ў адносінах да хрысціянскай паэзіі славянскіх краін, у тым ліку: 6) польская філалогія (польская рэлігійная і сакральная паэзія, у тым ліку ў дыялектных варыянтах), 7) чэшская філалогія (чэшская і мараўская рэлігійная і сакральная паэзія), 8) славацкая філалогія (славацкая рэлігійная і сакральная паэзія), 9) украінская філалогія (руская, русінская і ўкраінская рэлігійная і сакральная паэзія), 10) беларуская філалогія (беларуская рэлігійная і сакральная паэзія), 11) iншыя славянскія філалогіі (рэлігійная і сакральная паэзія іншых славянскіх народаў), 12) культуралогія (літаратурная і мастацкая рэлігійная культура), 13) педагогіка, асабліва педагогіка культуры, у тым ліку педагогіка мастацтва і літаратуры, педагогіка мастацкай культуры, адукацыя ў межах рэлігійнай паэзіі, выхаванне праз хрысціянскую паэзію, мастацкая літаратура ў рэлігійнай адукацыі, дыдактыка паэзіі, 14) псіхалогія, у тым ліку псіхалогія творчасці, псіхалогія рэлігіі, псіхалогія мастацкай і літаратурнай рэлігійнай творчасці, 15) гістарыяграфія культуры, асабліва гістарыяграфія рэлігійнай літаратуры (гісторыя хрысціянскай паэзіі, гісторыя літаратурнай культуры ў сувязі з рэлігійнай паэзіяй, гісторыя асобных хрысціянскіх рэлігійных паэтаў). Мы канцэнтруем нашу ўвагу як на прадмеце (творах рэлігійнай паэзіі), так і на лірычным «я» (рэлігійным паэце, рэлігійным мастаку, які стварае рэлігійныя творы), ставімся да працэсу, твораў і асобы рэлігійнага паэта як да шырокай даследчыцкай праблемы, якія можна апісваць, аналізаваць, тлумачыць і разумець у розных аспектах. Як прадмет даследаванняў мы ўспрымаем таксама адрасата рэлігійных твораў, чытача Бібліі (напрыклад, Псалмаў, гімнаў, Плачу Ераміі, паэтычных фрагментаў Святога Пісання), на якога разлічана паведамленне, заключанае ў рэлігійнай паэзіі (згодна з прынцыпамі тэорыі камунікацыі). Мы звяртаем ўвагу на працэс выхавання праз каштоўнасці рэлігійнай паэзіі, на адукацыю праз хрысціянскую мастацкую літаратуру, на біблійнае выхаванне. Аб высокім прафесійным узроўні часопіса сведчыць, між іншым, прысутнасць у Міжнародным навуковым савеце знакамітых спецыялістаў – навукоўцаў шматлікіх універсітэцкіх цэнтраў з многіх краін Еўропы і Амерыкі. Мы імкнёмся адпавядаць высокім стандартам рэйтынгу ў краіне і ў свеце пры публікацыі навуковых артыкулаў. Мы прадстаўляем навукоўцам розных гуманітарных дысцыплін з розных краін старонкі нашага акадэмічнага навуковага рэцэнзуемага часопіса. Запрашаем аўтараў публікаваць свае арыгінальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца вынікам уласных навуковых даследаванняў. Запрашаем таксама аўтараў публікаваць рэцэнзіі на прачытаныя навуковыя кнігі, прысвечаныя праблематыцы хрысціянскай рэлігійнай паэзіі, хрысціянскай літаратурнай культуры, выхаванню праз паэзію і падобным рэлігійна-культурна-адукацыйным пытанням. Часопіс адкрыты для сумеснай творчасці навукоўцаў (універсітэцкіх выкладчыкаў) i практыкаў выкладання, асоб свецкіх і духавенства, людзей, якія ведаюць хрысціянскую культуру, маюць глыбокую канцэптуальную зацікаўленасць і, вядома, творчае навуковае мысленне. Мовай большасці навуковых аўтарскіх артыкулаў, якой аддае перавагу рэдакцыя «Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly of Religion, Culture and Education», з’яўляецца англійская мова як мова міжнародная (мова кангрэсаў), зразумелая для ўсіх, але па меры магчымасці публікуюцца таксама некаторыя тэксты на наступных славянскіх мовах: польскай, рускай, чэшскай і славацкай. Нам хацелася б аб’ядноўваць Усход з Захадам і перадаваць вынікі даследаванняў міжнароднаму чытачу. Запрашаем да публікацый у чарговым нумары нашага часопіса, чакаем аўтарскія тэксты, дасланыя на адрас рэдакцыі. Тэксты прымаюцца ўвесь час. Запрашаем аўтараў і чытачоў пазнаёміцца з асобнымі спасылкамі нашага партала ў Інтэрнэце. http://www.religious-and-sacred-poetry.info Запрашаем вас, шаноўныя чытачы, пазнаёміцца з поўным зместам – макетам самага новага, апошняга нумару нашага часопіса. Кожны нумар «Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly of Religion, Culture and Education» мае дзве асноўныя часткі: 1) Навуковыя працы – Артыкулы – Даследаванні – Справаздачы па даследаваннях, якія складаюць аснову нашага часопіса, 2) Рэцэнзіі - Матэрыялы, якія змяшчаюць рэцэнзіі і анатацыі кніг і іншых матэрыялаў (напрыклад, крыніцы, бібліяграфія). «Religious and Sacred Poetry» з’яўляецца часопісам са свабодным (бясплатным) доступам да яго зместу, што вынікае з прынцыпа Open Access (няма абмежаванняў доступу да поўнай версіі размешчаных матэрыялаў). Гэта дапамагае аўтарам падзяліцца сваімі навуковымі дасягненнямі з навуковымі цэнтрамі ўсяго свету. Нашы аўтары разумеюць гэты прынцып і таму ахвотна ў нас публікуюцца. Запрашаем да супрацоўніцтва. Калі матэрыялы адпавядаюць навуковым крытэрыям, але былі атрыманы намі ад аўтараў пасля закрыцця апошняга, самага новага выдання, то яны папаўняюць старонкі наступнага (чарговага) нумара. Аўтары-навукоўцы з розных краін могуць пастаянна дасылаць нам свае артыкулы ў чарговыя нумары. Аддадзеныя ў рэдакцыю тэксты павінны прайсці працэс навуковага рэцэнзавання, а размешчаныя на старонках часопіса працы (тэксты) ахоўваюцца аўтарскімі правамі. Часопіс «Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly of Religion, Culture and Education» («Рэлігійная і сакральная паэзія: міжнародны штоквартальнік рэлігіі, культуры і адукацыі») з’яўляецца адносна новым перыядычным выданнем, заснаваным у 2012 г., якое, аднак, мае свае карані ў лацінскай, грэцкай і хрысціянскай традыцыі дзякуючы свайму профілю і падбору супрацоўнікаў, якія ўсведамляюць хрысціянскія карані ў нацыянальных еўрапейскіх культурах. Мэта часопіса – зрабіць даступнымі і распаўсюджанымі вынікі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў розных універсітэцкіх цэнтрах, галоўным чынам еўрапейскіх, на тэму рэлігійнай хрысціянскай паэзіі ў кантэксце рэлігійным (тэалагічным), культурным (культуралагічным), выхаваўчым (педагагічным), літаратурна-мастацкім (літаратуразнаўчым), моўным (мовазнаўчым), псіхалагічным і філасофскім (антрапалагічным, этычным, эстэтычным). Аб міжнародным характары часопіса «Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly of Religion, Culture and Education» сведчыць не толькі шматнацыянальны склад навуковага савета, але і аўтары, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі многіх народаў і знаёмяць нас са сваімі каштоўнымі тэкстамі, арыгінальнымі, новымі, важнымі з пункту гледжання пазнання даследаваннямі. Наш навуковы часопіс імкнецца ўвесь час развівацца ў супрацоўніцтве са шматлікімі ўніверсітэцкімі цэнтрамі. Мы скіроўваем увагу на высокі змястоўны і фармальны узровень, на дакладнасць даследчыцкіх працэдур, імкнемся забяспечыць міжпрадметныя сувязі, стараемся зрабіць больш разнастайным змест часопіса, нягледзячы на вузкую тэматычную спецыялізацыю. Мы кіруемся міжнароднай адкрытасцю пры адначасовым захаванні прынцыпу шанавання еўрапейскай ідэі суверэнных дзяржаў, узаемна дапаўняльных, непаўторных нацыянальных культур, еўрапейскай лацінскай і грэчаскай цывілізацый, Еўропы з хрысціянскімі каранямі, з якіх мы вырастаем як нацыянальныя супольнасці дзякуючы таму, што ўжо два тысячагоддзі перадаецца Евангелле, традыцыя і багацейшая спадчына царквы, якая дыхае двума лёгкімі – усходнім і заходнім. Наш часопіс па сутнасці з’яўляецца пастаянным, міжнародным, міжпрадметным, шматтомным, грамадскім, еўрапейскім, незалежным даследчыцкім праектам, прысвечаным рэлігійнай і сакральнай паэзіі. Каштоўнасці, якія прадстаўлены ў «Рэлігійнай і сакральнай паэзіі», рэалізуюць, па-сутнасці, місію аўтараў і рэдактараў. Місія нашага агульнага міжнароднага праекта, які сумесна ствараюць шматлікія навуковыя колы, – гэта аддаць у рукі чытачоў перыядычнае выданне, якое дазваляе карыстацца навуковымі даследчыцкімі адкрыццямі, звязанымі з хрысціянскай рэлігійнай і сакральнай паэзіяй, у еўрапейскім і сусветным маштабе. Да гэтага часу не было навуковага часопісу падобнага тэматычнага профілю (не пазначана ў пераліку міжнародных, у тым ліку еўрапейскіх, часопісаў). Рэдакцыя разам з аўтарамі жадае запоўніць гэтую лакуну, апрацаваць даследчыцкую нішу, своеасаблівую «белую пляму» ў гуманітарных навуках. Наш часопіс выдаецца галоўным чынам у першаснай электроннай форме, даступнай праз Інтэрнэт (адкрыты доступ), а акрамя таго, у другаснай папяровай форме. Мы маем намер атрымаць высокі статус часопіса не толькі ў межах польскай параметрычнай ацэнкі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі, але таксама дасягнуць пэўнай пазіцыі ў спісе European Reference Index for Humanities (ERIH). Канцэпцыя навуковага часопіса, які стаў бы крыніцай ведаў у галіне літаратуразнаўства, культуралогіі, тэалогіі, педагогікі, а таксама роднасных гуманітарных дысцыплін узнікла ў 2010 г. у заснавальніка перыядычнага выдання доктара Марка Марыюша Тыткі, педагога, гісторыка мастацтва з Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Гэтую ідэю падтрымаў прафесар Ягелонскага ўніверсітэта др. хаб. Багуслаў Журакоўскі, літаратуразнавец, педагог і культуролаг, які ўзначаліў Міжнародны навуковы савет. Часопіс «Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly of Religion, Culture and Education» быў створаны 3 мая 2012 г. у Кракаве. У склад першай рэдакцыйнай калегіі, апрача двух вышэй узгаданых навукоўцаў, на сённяшні дзень уваходзяць наступныя навукоўцы з Польшчы: праф. UKSW др хаб. Войцех Фелікс Кудыба (літаратуразнавец), праф. UJ др хаб. Мацей Ян Урбаноўскі (літаратуразнавец), праф. KUL JPII др хаб. Пётр Юліюш Ярашыньскі (філосаф культуры, прадстаўнік Люблінскай філасофскай школы), праф. UMCS др хаб. Ганна Марта Жукоўска (педагог, гісторык мастацкага выхавання), праф. UŚ др хаб. Уршуля Йоланта Шусьцік (псіхолаг творчасці), с. праф. UPJPII др хаб. Адэлаіда Селепін (сястра, тэолаг, літургіст), святар др хаб. Раман Богач (тэолаг, бібліст), праф. AGH др хаб. Адам Міхал Нодзеньскі (статыстык), др Барбара Крыстына Немец (мовазнаўца, педагог), з Чэшскай Рэспублікі дац. др хаб. Лібор Марцінек (літаратуразнавец), са Славакіі: дац. др хаб. Марыян Андрычык (літаратуразнавец), др Івіца Гайдучакова (літаратуразнавец), з Украіны: праф. др хаб. Святлана Іванаўна Краўчанка (літаратуразнавец), з Рэспублікi Беларусь: дац. др Яўгеній Аркадзьевіч Панькоў (літаратуразнавец) i дац. др Вольга Яўгеньеўна Панькова (літаратуразнавец). Мы адкрыты для навуковага рэдакцыйнага супрацоўніцтва, і склад рэдакцыі будзе павялічвацца ў залежнасці ад запатрабаванасці ў перспектыве ў новых спецыялістах (спіс рэдактараў не закрыты). Стварэнне часопіса было адказам міжнароднай навуковай супольнасці на сучасны крызіс гуманістычнай літаратуры. Дэкларацыя стварэння часопіса сцвярджае, што ён будзе функцыянаваць як міжнароднае навуковае выданне, якое будзе выходзіць штоквартал, змест якога адпавядае (не супярэчыць) вучэнню рымска-каталіцкай царквы. З пачатку існавання гэтага перыядычнага выдання яго профіль з’яўляецца выразна міждысцыплінарным з захаваннем пэўнай раўнавагі паміж філалагічнымі навукамі, педагогікай, псіхалогіяй, культуралогіяй, тэалогіяй і філасофіяй. Пасаду галоўнага рэдактара ў маі 2012 г. атрымаў др Марэк Марыюш Тытко. Часопіс, хаця і ўзнік у навуковым асяроддзі Кракаўскага ўніверсітэцкага, не звязаны выключна з адным універсітэтам, а з самага пачатку, з моманту стварэння аб’ядноўвае асяроддзі ўстаноў вышэйшай адукацыі многіх еўрапейскіх краін, у гэтым сэнсе ён з’яўляецца сумеснай навуковай працай многіх навукоўцаў, і прадстаўляе вынікі даследаванняў, якія праводзіліся галоўным чынам ў цэнтральна-еўрапейскіх акадэмічных цэнтрах (Цэнтральная Еўропа), ахопліваючы некалькі гуманітарных навуковых дысцыплін. Тэматычны дыяпазон акрэслены ў самой назве часопіса вызначае межы яго профілю Адначасова з самага пачатку існавання мы стварылі магчымасць выкарыстання прафесійнага інтэрнэт-сэрвісу на некалькіх мовах: польскай, англійскай, рускай, беларускай, чэшскай, славацкай і ўкраінскай (іншыя мовы могуць таксама прысутнічаць ў інтэрнэт-сэрвісе, мы адкрыты на будучае супрацоўніцтва). Прафесійная электронная версія часопіса рэдагуецца такім чынам, каб паасобныя нацыянальныя (моўныя) старонкі інтэрнэт-сэрвісу, якія суадносяцца са зместам перыядычнага выдання, змешчанага ў фармаце pdf (PDF) можна было знайсці і скачаць у любым месцы свету праз Інтэрнэт. http://www.religious-and-sacred-poetry.info

Year

Issue

Pages

49-54

Physical description

Dates

published
2013-04-01-2013-06-30

Contributors

  • Jagiellonian University in Cracow in Poland

References

  • “Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly of Religion, Culture and Education”. Edited by Marek Mariusz Tytko. Year 1: 2013. Volume 2 (2). April – May – June 2013.

Document Type

Publication order reference

Identifiers

ISSN
2299-9922

YADDA identifier

bwmeta1.element.desklight-e3896be6-718b-4cb3-90d9-56d6b378300a
JavaScript is turned off in your web browser. Turn it on to take full advantage of this site, then refresh the page.