EN
Article is devoted to Branislau Tarashkyevich and “The Belarusian Grammar” which celebrates 100 years of age this year. Branislau Tarashkyevich was a highly educated citizen, a staunch patriot, a big organizer, one of the main politicians of his time, a devoted publicist and a talented translator. He is famous for writing the first book on Belarusian grammar. “The Grammar...” that was published in Vilnius covers the main language levels (phonetics, morphology, syntax, derivation, spelling) and highlights the distinctive features of Belarusian. “The Grammar...” was the first book where the spelling and grammar norms of Belarusian were formulated. It contributed to the development of publishing and school education as well as laid the groundwork for future handbooks on the Belarusian language. “The Grammar…” was banned for quite a long time that’s why it is since 1960 that its research has begun. Historically modern Belarusian has two spelling traditions, which does not contribute to the established spelling. That’s why more linguistic work is needed.
BE
У артыкуле даецца характарыстыка Браніславу Тарашкевічу і яго “Беларускай граматыцы для школ”, першаму выданнякой спаўняецца 100 гадоў. Браніслаў Тарашкевіч – чалавек высокай культуры і адукацыі, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і шчыры патрыёт Беларусі, абаронца інтарэсаў беларусаў, выдатны арганізатар і адзін з галоўных міжваенных палітыкаў у Заходняй Беларусі, палымяны публіцыст і цудоўны перакладчык. Найбольш вядомы як стваральнік першай граматыкі беларускай мовы. У “Граматыцы…”, што выйшла ў Вільні ў 1918 г., разгледжаны асноўныя ўзроўні моўнай сістэмы (фанетыка, марфалогія, словаўтварэнне, арфаграфія, сінтаксіс), вызначаны галоўныя рысы беларускай мовы. “Граматыка…” упершыню сфармулявала правапісныя і граматычныя нормы беларускай мовы і была прызнаная на тэрыторыі як савецкай, так і Заходняй Беларусі. Яна спрыяла развіццю выдавецкай справы і школьнага навучання, а таксама стала базай для стварэння іншых навучальных дапаможнікаў па беларускай мове. “Граматыка…” праз рэпрэсіі аўтара доўгі час была забаронена, у сувязі з чым яе даследаванне пачынаецца з 1960-х гадоў. Па гістарычных прычынах у сучаснай беларускай мове склалiся дзве правапісныя традыцыі, што нe спрыяе ўстанаўленню “сталага правапісу”, пра які марыў Б. Тарашкевіч, а таму патрабуе далейшай працы філолагаў.